У Мінску ў сувязі з асфальтаваннем вул. М.Багдановіча на ўчастку ад пл. Бангалор да вул. Някрасава 1-2 кастрычніка ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту. Такая інфармацыя размешчаная на сайце дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс».
Рух тралейбусных маршрутаў нумар 34 (з боку ДС «Ангарская-4»), нумар 53 (з боку ДС «Малінаўка-4») арганізуецца да ДС «Карастаянавай» (з захаваннем дзеючых інтэрвалаў руху).
Работа тралейбуснага маршруту нумар 46 будзе адмененая.
Рух аўтобусаў маршруту нумар 133 арганізуецца:
1 кастрычніка — у кірунку ДС «Карбышава» па вул. Арлоўскай, Карастаянавай, Някрасава, М.Багдановіча і далей па маршруце без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку, у кірунку ДС «Вяснянка» — без змяненняў,
2 кастрычніка — у кірунку ДС «Вяснянка» па вул. М.Багдановіча, Някрасава, Карастаянавай, Арлоўскай і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Някрасава» па вул. Някрасава, у кірунку ДС «Карбышава» — без змяненняў.
Толькі 2 кастрычніка:
рух прыгарадных маршрутаў, што рухаюцца з ДС «Карастаянавай» да прыпыначнага пункта «Пл. Бангалор», арганізуецца па вул. Карастаянавай, Сурганава з разваротам на пл. Бангалор і далей па маршрутах (без змянення працягласці);
рух аўтобусаў прыгарадных маршрутаў нумар 212, 240, 244 з боку ДС «Славінскага» арганізуецца па вул. Валгаградскай, Я.Коласа, Сурганава і далей па маршрутах (без змянення працягласці).
У мэтах кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 946 «ДС Зялёны Луг-7 — пл. Мяснікова» па трасе тралейбуснага маршруту нумар 46 са змяненнем маршруту руху на ўчастку ад прыпыначнага пункта «Пл. Бангалор» да прыпыначнага пункта «Ізмайлаўскі»:
1 кастрычніка — у кірунку ДС «Зялёны Луг-7» па вул. М.Багдановіча, Сурганава, Л.Беды, Някрасава, М.Багдановіча з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку (у кірунку пл. Мяснікова — без змяненняў);
2 кастрычніка — у кірунку пл. Мяснікова па вул. М.Багдановіча, Някрасава, Л.Беды, Сурганава, М.Багдановіча з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку (у кірунку ДС «Зялёны Луг-7» — без змяненняў).