Вярхоўны суд Расіі прызнаў законнай забарону дзейнасці «Меджліса крымска-татарскага народа» на тэрыторыі Расіі і рашэнне аб прызнанне арганізацыі экстрэмісцкай, паведамляе «Інтэрфакс». Такім чынам, суд адхіліў апеляцыйную скаргу прадстаўнікоў меджліса.

Заяўнікі ў судзе адзначалі, што крымскія татары «маюць права на прадстаўленне сваіх інтарэсаў праз прадстаўнічы орган» і што «меджліс якраз і з'яўляецца такім дэмакратычным і выбарным органам».

На думку юрыста арганізацыі Кірыла Карацеева, пракуратура памылкова аднесла меджліс да грамадскай арганізацыі.

Пракурор у сваю чаргу адзначаў, што меджліс «мае ўсе прыкметы грамадскага аб'яднання, ён заснаваны на членстве і мае на мэце прадстаўленне інтарэсаў асобнай групы грамадзян». Ён таксама звярнуў увагу суда на тое, што члены меджліса здзяйснялі экстрэмісцкія правапарушэнні.

У красавіку Вярхоўны суд Крыма прызнаў аб'яднанне «Меджліс крымска-татарскага народа» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць у Расіі.

Пазоў аб забароне арганізацыі падала пракурор Крыма Наталля Паклонская. На яе думку, меджліс настроены на антырасійскую дзейнасць, а яго кіраўнікі Рафат Чубараў і Мустафа Джамілеў «з'яўляюцца марыянеткамі ў руках вялікіх заходніх лялькаводаў, а крымска-татарскі народ выкарыстоўваюць як разменную манету».

Паклонская таксама прыпыніла дзейнасць меджліса крымскіх татараў для «недапушчэння парушэння заканадаўства» Расіі. Як патлумачыла пракурор, арганізацыі забаранілі карыстацца ўсімі СМІ, праводзіць масавыя мерапрыемствы, выкарыстоўваць банкаўскія ўклады і «наогул праводзіць якую-небудзь працу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0