Першае беларускае нацыянальнае авіяшоў «Мінск Аэра 2008», што мусіла адбыцца 3‑6 ліпеня на так званай «Лініі Сталіна», адмененае.

Замест яго там пройдзе ваенна‑спартыўнае свята. Пра гэта паведаміў дырэктар дабрачыннага фонда «Памяць Афгану» Аляксандр Мятла.

Паводле яго словаў, фонд, які ад пачатку выступаў адным з арганізатараў шоў, спыніў свае кантакты з ЗАТ «СолМедиаГран». Мятла сцвярджае, што гэтая фірма выпусціла 250 тысяч квіткоў і планавала адначасовае знаходжанне на шоў 80 тысяч чалавек, у той час, калі рэальна там могуць змясціцца толькі 10 тысяч.

Акрамя таго, высветлілася, што на тэрыторыі комплекса адсутнічаюць умовы для запланаваных палётаў паветраных шароў. Праблемы ўзніклі таксама з удзельнікамі і вядучымі шоў.

«Няма праграмы, якую мы рэкламавалі на працягу некалькіх месяцаў», — падвёў вынік у інтэрв’ю БЕЛТА кіраўнік «Памяці Афгана».

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0