Моцныя дажджы чакаюцца раніцай і днём 3 кастрычніка месцамі па захадзе Беларусі.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём месцамі па захадзе — моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночны, ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14 градусаў цяпла, днём — +13-19, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 23 градусаў.

З 4 кастрычніка пахаладае, месцамі чакаецца ўзмацненне паўночна-ўсходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?