Беларусь зацікаўлена ў сумеснай перапрацоўцы малдаўскай плодаагародніннай прадукцыі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам ў пашыраным складзе. Андрэй Кабякоў 2—3 кастрычніка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Малдове.

«Мы зацікаўлены ў арганізацыі сумеснай перапрацоўкі малдаўскай плодаагародніннай прадукцыі ў Беларусі для далейшай яе пастаўкі на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, з улікам развітай прамысловай і транспартна-лагістычнай інфраструктуры Беларусі», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго, Беларусь гатова падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў галіне будаўніцтва дарог і інфраструктуры, ўзвядзення малочна-таварных ферм і іншых сельскагаспадарчых аб'ектаў. «Лічу, што мы можам больш актыўна папрацаваць у гэтых напрамках», — сказаў прэм'ер-міністр.

«Прыемна адзначыць насычанасць беларуска-малдаўскага ўзаемадзеяння ў сферы культуры. Яскравым пацвярджэннем гэтаму з'яўляецца адкрыццё ў рамках візіту Беларускага культурнага цэнтра ў Кішынёве. Гэта выдатная сумесная ініцыятыва, і мы будзем усяляк садзейнічаць яе развіццю», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік беларускага ўрада лічыць, што напрамкаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва шмат і вырашальная роля ў іх развіцці павінна належаць Міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, чарговае пасяджэнне якой адбудзецца 3 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?