Самалёт з пантыфікам на борце прызямліўся ў Міжнародным аэрапорце імя Гэйдара Аліева ў Баку сёньня раніцай.

У прысутнасьці ганаровай варты Францішка сустрэлі прадстаўнікі азэрбайджанскага ўраду і ардынарый Апостальскай прэфэктуры Азэрбайджана кс. Уладзімір Фэкэтэ. Папу суправаджаў таксама Апостальскі нунцый у Грузіі, Армэніі і Азэрбайджане арцыбіскуп Марэк Сальчынскі.

Пасьля кароткай цырымоніі прывітаньня, якая не прадугледжвала выкананьня гімнаў і прамоваў, аўтамабіль з Францішкам накіраваўся ў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Баку. Там Папа сустрэўся з рыма-каталікамі Азэрбайджана і правёў імшу падчас гістарычнага візыту ў гэту краіну.

У Азэрбайджан Папы Рымскі прыбыў з Грузіі. Некалькі месяцаў таму пантыфік наведаў Армэнію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?