Барысаўскі БАТЭ меў сёння шанец датэрмінова стаць 13-разовым чэмпіёнам краіны па футболе. Вечарам барысаўскі клуб разграміў «Іслач» з лікам 4:1.

Але чэмпіёнства было б пры ўмове асечак у гасцях мінскага «Дынама» і «Шахцёра». А яны свае матчы выйгралі.

«Дынама» перамагло «Віцебск» — 2:0, а салігорцы з лікам 2:1 брэсцкае «Дынама».

Таму і мінчукі, і «Шахцёр» захоўваюць тэарэтычныя шанцы на першае месца

БАТЭ — 60 (24 гульні), Шахцёр — 45 (24), Дынама Мінск — 41 (23), Тарпеда-БелАЗ — 36 (23)…

8 кастрычніка мінскае «Дынама» гуляе з жодзінскім «Тарпеда». 14 кастрычніка БАТЭ гуляе ў гасцях з «Гранітам» і ў выпадку перамогі канчаткова стане чэмпіёнам. 11-ы раз запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0