Міліцыя правядзе праверку па факце падзення дзяўчыны з вышыні ў Рэчыцкім раёне, паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Няшчасны выпадак адбыўся днём 2 кастрычніка. Як мяркуецца, 18-гадовая дзяўчына звалілася з коміна недабудаванага і закінутага крухмальнага завода ў Васілевічах. З адкрытым пераломам сцягна пацярпелую даставілі ў Рэчыцкую раённую бальніцу, дзе ёй была зробленая аперацыя.

Сцвярджэнне, што дзяўчына пацярпела, скачучы з тарзанкі, як паведамілі некаторыя СМІ, праваахоўныя органы пакуль не пацвярджаюць. «Каб высветліць усе падрабязнасці, у тым ліку, якім чынам і пры якіх абставінах дзяўчына атрымала траўму, Рэчыцкім РАУС прызначаная праверка. Пакуль здарэнне класіфікуецца як падзенне з вышыні», — сказаў Віталь Прыстромаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?