Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся ў Нацыянальным універсітэце сучасных моў Пакістана.

Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова, адным з кірункаў дзейнасці цэнтра стануць падрыхтоўчыя курсы па вывучэнні беларускай і рускай моў.

«Цікавасць да беларускай сістэмы адукацыі ў Пакістане даволі значная. У падрыхтоўцы гэтага цэнтра ўдзельнічала вялікая колькасць студэнтаў, якія гатовы сюды прыйсці, пазнаёміцца з нашай мовай, — звярнуў ён увагу. — Сюды будуць прыязджаць выкладчыкі з нашых універсітэтаў. Яны таксама будуць расказваць пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у Беларусі, і ў цэлым пра нашу краіну».

Кіраўнік ведамства адзначыў, што Пакістан гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю ў адукацыйнай сферы.

«У час візіту прэзідэнта Беларусі ў Пакістан мы падпішам мемарандум аб адкрыцці тут цэнтраў прафесійнага навучання. Спачатку сюды будуць прыязджаць нашы выкладчыкі. Потым мы падрыхтуем глебу, каб маладыя людзі, якія хочуць атрымаць цікавыя прафесіі, прыязджалі ў Беларусь на перападрыхтоўку», — растлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

Як правіла, у Пакістане зацікаўленыя ў атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі па прамысловых і медыцынскіх спецыяльнасцях, а таксама вышэйшай адукацыі ў медыцыне і IT-сферы. Цікавіцца пакістанская моладзь таксама фундаментальнымі даследаваннямі па матэматыцы, хіміі і фізіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?