Аператар МТС 14 кастрычніка павысіць кошт паслуг у шэрагу тарыфных планаў мабільнай сувязі.

Як паведамляецца на сайце МТС, змены — у залежнасці ад тарыфу — закрануць памер абаненцкай платы, а таксама кошт званкоў па Беларусі і SMS-паведамленняў. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу застануцца ранейшымі.

На тарыфных планах «Блізкі. Для пенсіянераў», «Лёгка сказаць», «МТС СМАРТ Гасцявы», «Ультра» і «Абсалют» змяненняў у памеры штомесячнай платы не адбудзецца. Тарыфы на званкі абанентам МТС і кліентам іншых беларускіх аператараў на прапановах «Блізкі. Для пенсіянераў» і «Выдатны» таксама застануцца нязменнымі. Акрамя гэтага, карэктывы ў кошце размоў у сетцы МТС не закрануць шэраг архіўных тарыфных планаў і ўсе тарыфы папулярнай лінейкі «МТС СМАРТ».

Паведамляецца, што ў сувязі з data-трансфармацыяй у карпаратыўным сегменце і пераходам на больш прагрэсіўныя і адпаведныя сучаснай структуры спажывання Voice&Data-тарыфы «Разумны бізнэс» МТС запускае акцыю з фіксацыяй бягучых тарыфаў для карпаратыўных кліентаў да канца 2016 года.

З новымі тарыфнымі прапановамі можна азнаёміцца на сайце кампаніі МТС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0