У Тэрэспалі на беларуска-польскай мяжы пачаў працу самы сучасны ў Еўропе рэнтген для таварных цягнікоў.

Фота Міністэрства фінансаў Польшчы

«Чарговы сканар ў Тэрэспалі — гэта самы вялікі і сучасны інструмент для барацьбы з памежнай злачыннасцю, які ёсць у наяўнасці польскай мытні. Гэта адзіная прылада такога тыпу, якая прасвечвае таварныя цягнікі на трох шляхах. Яна дапаможа знаходзіць нелегальныя і небяспечныя тавары, а таксама схованкі і дадатковыя канструкцыі таварных вагонаў і кантэйнераў без іх адкрыцця», — паведамляюць у Міністэрстве фінансаў Польшчы.

Дагавор аб рэалізацыі інвестыцыі быў падпісаны ў верасні 2014 году, яе кошт склаў 5,5 млн даляраў.

У Міністэрстве фінансаў адзначаюць, што пра неабходнасць новага рэнтгена сведчаць лічбы. На працягу васьмі месяцаў бягучага года мытнікі з Люблінскага ваяводства перахапілі кантрабанду больш за мільён пачкаў цыгарэт, якія перавозіліся ў таварных вагонах і кантэйнерах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?