Лідэр Руху «За свабоду» і экс‑кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч адказаў амаль на 200 пытаньняў наведвальнікаў аднаго з найбуйнейшых расейскіх сайтаў www.lenta.ru.

Расейскіх чытачоў найперш хвалявалі пытаньні, як будуць разьвівацца адносіны між Беларусьсю і Расеяй у выпадку перамогі апазыцыі, што будзе зь дзяржаўным статусам расейскай мовы і ці не зьбіраецца Беларусь уступаць у NATO. На гэта Мілінкевіч адказаў так: Беларусі наканавана быць мастком між Усходам і Захадам, беларуская мова — дзяржаўная, расейская — міжнацыянальных зносін, большасьць насельніцтва выступае за нэўтралітэт краіны, хаця ў мяне няма NATOфобіі.

Палітык яшчэ расказаў, ці не плянуецца ягоная сустрэча зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым, выказаў сваё стаўленьне наконт саюзнай дзяржавы, а таксама аджартаваўся на пытаньне, ці смачна кормяць на замежных прыёмах.

Цікава, што на пытаньні зададзеныя па‑беларуску Мілінкевіч адказваў менавіта на беларускай мове. Ня кожны дзень пабачыш нашу мову на расейскіх сайтах.

Пытаньняў было шмат, у тым ліку ад наведнікаў зь Беларусі. Празь беднасьць БелНэту многія беларускія інтэрнаўты па-ранейшаму жывуць у РуНэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?