Як звязацца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў ад апазіцыі і ад Таварыства беларускай мовы? Такое пытанне задалі «Нашай Ніве» некалькі чытачоў.

Мы звязаліся са спнспн. Канапацкай і Анісім. Свайго дэпутацкага офіса ні ў той, ні ў другой яшчэ няма.

Лісты Алене Анісім можна дасылаць на электронную пошту [email protected].

Лісты Ганне Канапацкай — на пошту [email protected]

Нагадаем, што ў верасні 2016-га ў Палату прадстаўнікоў упершыню прапусцілі па адным дэпутаце ад апазіцыі і ад Таварыства беларускай мовы.

Ганну Канапацкую Лідзія Ярмошына абвясціла пераможцай на Кастрычніцкай акрузе №97 ад Мінска.

Ганна Канапацкая нарадзілася 29 кастрычніка 1976 года.

Дэпутатка Ганна Канапацкая даўно належыць да Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Дэпутатка Ганна Канапацкая даўно належыць да Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Канапацкая прадпрымальніца, дырэктарка ТАА «Грынрэй». Летась задэкларавала даход 293,8 мільёна рублёў.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расказаў «Нашай Ніве», што яна ў партыі даўно, ад часу яе паўставання. Раней яна была кіраўніцай мінскай гарадской арганізацыі партыі.

А вось прызначэнне ў дэпутаты Алены Анісім з Таварыства беларускай мовы прадказвалі яшчэ да выбараў. Яе паставілі на першае месцы ў Стаўбцоўска-Нясвіжскай акрузе Мінскай вобласці. Алена Анісім — даўні актывіст руху за нацыянальнае адраджэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?