Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае Вялікабрытанію. Пачатак трохдзённага візіту намечаны на 15 кастрычніка.
Як паведаміла прэс-служба патрыярха, падчас візіту магчымая яго сустрэча з кіраўніком Англіканскай царквы каралевай Лізаветай II.
У праграму візіту, прысвечанага 300-годдзю прысутнасці РПЦ на Брытанскіх выспах, уваходзяць таксама набажэнства ў кафедральным саборы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Лондане, наведванне Каралеўскага геаграфічнага таварыства і афіцыйная сустрэча з галоўным святаром англікан архібіскупам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі.
Раней у інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс» кіраўнік сінадальнага аддзела знешніх царкоўных сувязяў мітрапаліт Валакаламскі Іларыён паведаміў, што падчас меркаванай сустрэчы з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II патрыярх Кірыл можа абмеркаваць праблемы Блізкага Усходу.
«Можна сказаць, што тэма Блізкага Усходу будзе адной з цэнтральных, таму што гэта адна з тых гарачых тэм, якія, на жаль, не сыходзяць з парадку дня. Сітуацыя на Блізкім Усходзе не мяняецца да лепшага. Калі казаць пра становішча хрысціян у гэтым рэгіёне, то яно застаецца крытычным і трагічным», — адзначыў мітрапаліт Іларыён, падкрэсліўшы, што канкрэтныя пытанні, якія плануецца абмеркаваць на гэтых сустрэчах, загадзя не раскрываюцца.