ААТ «Белшына» паставіць пакістанскай кампаніі прадукцыю на 15 млн еўра. Адпаведны кантракт быў падпісаны 4 кастрычніка падчас бізнэс-форуму ў Пакістане, паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксей Якаўлеў.

Па словах Аляксея Якаўлева, заключаны паміж ААТ «Белшына» і пакістанскай кампаніяй кантракт разлічаны на чатыры гады. «Сумарная яго ёмістасць парадку 15 млн еўра», — адзначыў ён.

Яшчэ адным сур'ёзным кірункам супрацоўніцтва беларускага прадпрыемства з кампаніямі Пакістана можа стаць стварэнне сумеснага прадпрыемства.

«Мы прапрацоўваем з адзіным вытворцам шын на пакістанскім рынку сумесны праект. Плануем арганізаваць на іх магутнасцях вытворчасць пад брэндам «Белшына». Мы гаворым не толькі аб сельскагаспадарчых шынах (з гэтага пачнём), але і плануем таксама разглядзець магчымасць вытворчасці ў іх суцэльнаметалакордных грузавых шын, шын для будаўнічай тэхнікі і легкавых аўтамабіляў», — распавёў гендырэктар прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?