Каталіцкі касцёл у Польшчы выступае супраць пакарання жанчын, якія перарвалі цяжарнасць. Такая заява ўтрымліваецца ў прэс-рэлізе, выдадзеным пасля пасяджэння Канферэнцыі епіскапату Польшчы ў Варшаве.

PAP

Прэс-сакратар епіскапату ксёндз Павел Рытель-Андрыянік падкрэсліў, што Касцёл прадстаўляе адназначную пазіцыю па цяперашняй дыскусіі на тэму абароны зачатага жыцця.

Святар сказаў, што, хоць Каталіцкі касцёл у Польшчы не займаецца заканадаўчай дзейнасцю, ён мае права выказваць свае меркаванні.

«У гэтым кантэксце біскупы нагадваюць, што чалавечае жыццё з'яўляецца непарушнай і фундаментальнай каштоўнасцю», — заявіў прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы. Аднак ён дадаў, што біскупы не падтрымліваюць пакарання жанчын, якія здзейснілі аборт.

Ксёндз нагадаў, што пытанне абортаў Каталіцкі касцёл вырашае ў сакраманце ўз'яднання, гэта значыць падчас споведзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?