Аб ходзе выканання асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі па выніках студзеня-мая 2008 года Аляксандру Лукашэнку 17 чэрвеня далажыў Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.

З пачатку года афіцыйны курс беларускага рубля да долара ЗША умацаваўся амаль на 1 працэнт і на сённяшні дзень складае Br2128 за 1 долар ЗША. Курс нацыянальнай валюты да расійскага рубля за гэты перыяд знізіўся на 2,6 працэнта, да еўра - на 3,4 Працэнта. Разам з тым такое зніжэнне курсу стымулюе экспарт беларускай прадукцыі, таму што Расія і краіны ЕС з'яўляюцца галоўнымі гандлёвымі партнёрамі нашай краіны.

Пётр Пракаповіч паведаміў, што да канца года афіцыйны курс беларускага рубля да долара ЗША будзе ў межах Br2100 за 1 долар ЗША.

Паводле www.president.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0