Галоўны трэнер «Крумкачоў» пакінуў сваю пасаду і сёння адправіцца ў Львоў, каб падпісаць кантракт з «Карпатамі». Трэнерскі штаб таксама пакінулі Сяргей Паўлюковіч і Аляксандр Ванюшкін.

Старшыня праўлення «Крумкачоў» Дзяніс Шунто пракаментаваў сыход Алега Дулуба ва ўкраінскі клуб.

— Алег Анатольевіч сёння раніцай развітаўся з камандай і днём адправіцца ў Львоў, дзе пасля прылёту павінен заключыць кантракт з футбольным клубам «Карпаты». Ад заснавальнікаў, футбалістаў клуба і заўзятараў хачу выказаць падзяку трэнеру за яго вялікі ўклад у развіццё нашага клуба. (…) Пакуль што арганізацыяй трэніровачнага працэсу зоймуцца стары «Крумкач» Якаў Залеўскі, які гуляў за нас у другой лізе, і якога я даўно хацеў прыцягнуць да працы ў клубе, і Васіль Хамутоўскі, на супрацоўніцтва з якім мы разлічваем і ў далейшым».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?