На скрыжаванні каля сталічнага аўтарынка ў Малінаўцы (вёска Азярцо) адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля з мікрааўтобусам, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.

Фота ДАІ Мінскага райвыканкама

Фота ДАІ Мінскага райвыканкама

«ДТЗ адбылося раніцай за МКАД, паблізу аўтарынка «Малінаўка». 30-гадовы кіроўца аўтамабіля «Вольва» не прапусціў на скрыжаванні мікрааўтобус «Опель». У выніку сутыкнення мікрааўтобус, сутыкнуўшыся са святлафорам, з'ехаў з дарогі на тэрыторыю аўтарынка», — распавяла Кацярына Сільчанка.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Пацярпелых няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?