Кангрэс даследчыкаў Беларусі — гэта самы маштабны форум у галіне гуманітарных навук. Ён адбываецца штогод у Коўне і збірае звычайна каля 400 даследчыкаў з розных краін.
У праграме Кангрэсу — 16 секцый, ад эканомікі да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Нягледзячы на фінансавыя складанасці, арганізатары форуму захавалі яго звычайны фармат.
Ва ўніверсітэт імя Вітаўта Вялікага, сярод іншых, маюць прыехаць Яраслаў Крывой з Вялікабрытаніі, Алена Гапава з ЗША, Захар Шыбека з Ізраілю, прафесары Анджэй Новак і Алег Латышонак з Польшчы.
Кангрэс будзе працаваць 7—9 кастрычніка. Анлайн-трансляцыі пасяджэнняў V Кангрэса глядзіце ў пятніцу ад 10-й на сайце NN.BY.
Арганізатары абнародавалі праграму Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі ў Коўне
Апублікаваны шорт-ліст прэміі Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі
0
0
0
0
0
0