5 кастрычніка ў міліцыю паступіў сігнал ад відавочцаў, якія паведамілі, што з даху пяціпавярховага дома зваліўся 17-гадовы навучэнец каледжа.

Паводле адной з версій, малады чалавек сарваўся з даху, калі спрабаваў зрабіць сэлфі. Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Брэста Іван Чайчыц.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, даставілі пацярпелага ў бальніцу. На дадзены момант ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

«Следчым камітэтам праводзіцца праверка па факце траўмавання 17-гадовага юнака. Ён шпіталізаваны. Вывучаюцца абставіны», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?