Кіраўнік кіруючай партыі Польшчы «Права і Справядлівасць» Яраслаў Качыньскі заявіў, што не баіцца прамой агрэсіі з боку Расіі, але «не выключае рознага роду правакацый». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю выданню Gazeta Polska.

«Я не выключаю рознага роду правакацый, у тым ліку далёка ідучых», — заявіў ён.

Па словах Качыньскага, па гэтай прычыне важным з'яўляецца ўзмацненне польскага войска, а таксама прысутнасць войскаў НАТА і амерыканскіх сіл на тэрыторыі краіны. «Я лічу, што Расіі цяпер не хопіць на сур'ёзную вайну», — дадаў ён.

Кіраўнік партыі «ПіС» таксама падкрэсліў, што Польшча, на яго думку, павінна мець «найлепшыя адносіны» з ЗША, незалежна ад таго, хто стане наступным прэзідэнтам краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?