Іспанскі візавы цэнтр у Мінску з 11 кастрычніка спыніць прыём заяў. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце цэнтра.

«Пачынаючы з 11 кастрычніка 2016 года VFS Global у Беларусі больш не будзе прымаць заявы на шэнгенскую візу ад імя іспанскага генеральнага консульства ў Маскве», — гаворыцца ў паведамленні.

У цэнтры просяць звярнуць увагу на тое, што сайт візавага цэнтра, кол-цэнтр і даведка па электроннай пошце будуць даступныя толькі да 10 кастрычніка. Пры ўзнікненні любых пытанняў з 11 кастрычніка неабходна накіроўваць іх у іспанскае генеральнае консульства ў Маскве.

Разам з тым беларусы могуць па-ранейшаму адкрываць візы ў Іспанію праз пасольства Латвіі і візавы цэнтр Латвіі ў Мінску.

Візавы цэнтр Іспаніі з'явіўся ў Мінску адным з першых — ён быў адкрыты 31 мая 2013 года. Пра прычыны цяперашніх змен у яго дзейнасці не паведамляецца.

Між тым, як паведамляюць расійскія СМІ, іспанскія візавыя цэнтры пад кіраваннем VFS Global 11 кастрычніка зачыняюцца і ў Расіі. Новы тэндар па кіраванні працэсінгавымі цэнтрамі іспанскіх віз за мяжой выйграла BLS International Services Ltd.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0