president.gov.by

president.gov.by

Лукашэнка адзначыў, што частка народа бачыць выхад з крызісу ў рэформах.

— Я гатовы да любых рэформаў. Прэзідэнт гатовы да самых жорсткіх рэформаў, больш жорсткіх, чым МВФ сёння патрабуе. Пытанне ў іншым — ці гатовыя вы да іх? Я звяртаюся да вас, прадстаўнікоў народа. Спытайце ў кожнага, ці гатовы ён да рэформаў.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што глядзеў дэбаты па тэлебачанні з удзелам «так званай апазыцыі».

— Яны паўтараюць: рэформы, рэформы, рэформы. Я гляджу — ну, журналісты, спытаеце, што яны разумеюць пад рэформамі … Вы б паглядзелі: узахлёб плаваюць і ўсё па-рознаму адказваюць. Гэта сведчыць аб тым, што нахапаліся дзесьці і нясуць у народ.

Лукашэнка перакананы, што апазіцыя хоча зламаць існуючы грамадска-палітычны лад краіны.

— Яны хочуць правесці рэформы па сваіх шаблонах, гэта значыць па-бандыцку. Гэта значыць прыватызацыя і дзяльба дзяржуласнасці для сваіх сваякоў, паплечнікаў. Платную адукацыю і ахову здароўя, што па кішэні толькі багачам.

Лукашэнка лічыць, што калі падняць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, то гэта прывядзе да вялікай колькасці неплацяжоў.

— Што мы атрымаем у выніку? Мы палегчым чыёсьці жыццё ў краіне? Дык навошта ламаць сёння існы стан рэчаў, калі рэформы нічога не даюць, лепш не становіцца? Я лічу — не трэба, калі трэба — новы парламент выкажацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0