Аляксандр Лукашэнка канстатаваў наяўнасць пэўнага прагрэсу ў перамовах з Расіяй па газавым пытанні. Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы са зваротам да дэпутатаў.

«У нейкай ступені лёд зрушыўся. Сямашка дакладваў, што ёсць нейкія новыя прапановы. Думаю, што прэзідэнт Расіі ўмяшаўся ў гэтае пытанне. Нам біцца з-за гэтага не варта. Мы людзі разумныя, гатовыя, дзе трэба, адступіць, гатовыя да кампрамісаў. Але гэта трэба рабіць сумленна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?