З цэнтралізаваным тэставаннем трэба нешта рабіць, - такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі.

president.gov.by

president.gov.by

- Не магу сказаць, якім шляхам ісці. Я ўжо прадумаў розныя варыянты: дзесьці, калі навука патрабуе дакладных адказаў — матэматыка, фізіка, там, можа быць, і пакінуць цэнтралізаванае тэставанне. А па нейкіх прадметах трэба ўводзіць сумоўе, якое калісьці было, — заявіў кіраўнік краіны.

Гаворачы аб сістэме адукацыі, кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Нельга дапусціць поўнага капіявання замежнай мадэлі». «Мы не павінны страціць станоўчае з таго, што было, а таксама працаваць з зноў набытым». Ён папрасіў парламентарыяў задумацца над гэтым, бо «ў рэшце рэшт ад адукацыі залежыць усё».

— Качанава (віцэ-прэм'ер Наталля Качанава) мне распавядала, што пры сустрэчы з заходнікамі яны зайздросцяць таму, што мы ўсё ў сябе захавалі, — працягнуў ён. — А мы рвёмся туды, у гэты Балонскі працэс. Пытаецца, для чаго? Мне кажуць: «Каб за мяжу можна было ездзіць». Вы што, хочаце адпусьціць туды добрых спецыялістаў? Кемлівыя і так маюць магчымасць выехаць, іншыя там не патрэбныя. Падумайце над пытаннямі адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?