Эксперыментальны варыянт дарожкі здадзены ў эксплуатацыю на поўначы Польшчы паблізу горада Лідзбарк-Варміньскі.

Тут і ніжэй фота: boredpanda.com

Польскія спецыялісты з TPA Instytut Badań Technicznych Sp. z o.o. распрацавалі адмысловае пакрыццё сінтэтычнага матэрыялу для веладарожак. Асаблівасць гэтага пакрыцця заключаецца ў тым, што яно свеціцца ў цёмны час сутак блакітным святлом.

Крыніцай энергіі для пакрыцця служыць сонечнае святло. Пры поўнай зарадцы яно можа свяціцца на працягу дзесяці гадзін.

Канцэпцыя дарожкі, якая свеціцца ў цемры, была запазычаная ў нідэрландскай кампаніі Roosegaarde. Аднак у выпадку з галандскай версіяй падсвятленне ажыццяўлялася пры дапамозе святлодыёдаў.

Распрацоўка пакуль праходзіць стадыю тэставання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?