Расія дзейнічае зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў, разглядаючы магчымасць размяшчэння баз на Кубе і ў В'етнаме. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Расійскі цэнтр радыёэлектроннай выведкі ў Лурдэсе, Куба. Фота з сайта trud.ru
«Лепш адрасаваць пытанне міністэрству абароны, але ў любым выпадку міжнародная абстаноўка не статычная, яна досыць рухомая. Вы бачыце, што апошнія два гады ўнеслі наогул у міжнародныя справы і ў рэжым міжнароднай бяспекі істотныя карэктывы», — сказаў Пяскоў.
Ён адзначыў, што такім чынам «у адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі» дзейнічаюць усе краіны.
Раней 7 кастрычніка намеснік міністра абароны РФ Мікалай Панкоў, выступаючы ў Думе, заявіў, што ведамства разглядае магчымасць вяртання ваенных баз у тыя краіны, дзе яны былі ў СССР, у прыватнасці, на Кубу і ў В'етнам.
Базы на Кубе і ў В'етнаме існавалі да 2002 года. Пазней яны былі закрытыя за непатрэбнасцю.