У Еўрапарламенце пацвердзілі, што блакаванне праекта Nord Stream 2 можа ўвайсці ў новы пакет санкцый ЕС супраць Расіі. Пра гэта заявіў Педра Лопес дэ Пабла, кіраўнік прэс-службы еўрадэпутата Манфрэда Вэбера.

Паводле яго слоў, Вэбер, кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі, выступіў з гэтай прапановай на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента 5 кастрычніка. Тэкст яго выступу на нямецкай мове даступны на афіцыйным сайце.

«Як вы ведаеце, Еўрапейскі парламент абмяркоўвае санкцыі Расіі ў рамках агульных палітычных дыскусій, — дадаў Лопес дэ Пабла. — Але фінальнае рашэнне па санкцыях будзе прынятае толькі Радай Еўрасаюза на ўзроўні кіраўнікоў МЗС».

Nord Stream 2, ён жа «Паўночны паток — 2», - праект газаправода, які дазволіць транспартаваць газ з Расіі ў Германію па дне Балтыйскага мора ў абыход транзітных краін.

5 кастрычніка, калі Вэбер вынес прапанову аб замарозцы праекта, савет дырэктараў аператара Nord Stream 2 узначаліў Герхард Шродэр, былы канцлер Германіі.

Раней паведамлялася, што ФРГ можа ініцыяваць узмацненне еўрапейскіх санкцый супраць Расіі з-за абвастрэння сітуацыі ў Сірыі. У Крамлі заявілі, што не чулі афіцыйных заяў лідараў заходніх краін аб магчымасці ўвядзення новых санкцый супраць Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?