У Бабруйску каля 50 чалавек узялі ўдзел 7 кастрычніка ў пікеце «За годную працу», арганізаваным мясцовымі актывістамі незалежнага прафсаюза РЭП.

Пікет 7 кастрычніка на вуліцы Урыцкага каля ўваходу на стадыён «Славянка» быў санкцыянаваны Бабруйскім гарвыканкамам. Арганізатары былі вымушаныя заплаціць каля 200 рублёў за паслугі міліцыі.

Акцыя пачалася каля 16.30 і працягвалася дзве гадзіны, распавяла БелаПАН арганізатар пікета, лідар Бабруйскай арганізацыі прафсаюза РЭП Галіна Смірнова. Яна адзначыла, што прахожыя падыходзілі да ўдзельнікаў акцыі і выказвалі сваё абурэнне эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Эксцэсаў ніякіх не было, адзначыла актывістка. Ніхто не быў затрыманы.

Паводле яе слоў, цяпер важна актывізаваць людзей у барацьбе за годную працу. «Трэба паказваць людзям, што маўчаць нельга, інакш з намі будуць рабіць усё што заўгодна», — сказала лідар бабруйскай суполкі РЭП, звярнуўшы ўвагу на шэраг змяненняў заканадаўства, якія пагаршаюць, на яе думку, жыццё людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?