Сёння ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў цэнтры Мінска 18-гадовы хлопец з бензапілой і сякерай напаў на наведвальнікаў. Адна жанчына была параненая, яшчэ адна загінула.

Малады чалавек 1998 года нараджэння прынёс сякеру ў футарале ад музычнага інструмента, а ў руцэ трымаў бензапілу.

З заведзенай бензапілой ён напаў на дзвюх работніц ГЦ каля «Планета піцы». Меркавана, адну жанчыну хлопец параніў, яна ў бальніцы. Пасля чаго нападнік накінуўся на іншую жанчыну. Ёй выратавацца не ўдалося, яна загінула.

АНТ са спасылкай на міліцыю ў «Навінах» паведаміла, што гэта была супрацоўніца крамы. Яна адышлася з працоўнага месца купіць калготкі. Пазней СК паведаміў, што яна 1973 г.н.

Па факце нападу распачата крымінальная справа, паведаміў сёння журналістам у Мінску першы намеснік старшыні Следчага камітэта Аляксей Волкаў.

«Па гэтым факце заведзена крымінальная справа. Яна прынята да вытворчасці следчымі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Праводзяцца следчыя дзеянні», — паінфармаваў БелТА Волкаў.

Нападнік быў адзін. А чуткі пра тое, што нападнікаў было некалькі, звязаныя з тым, што чалавека бачылі спачатку з бензапілой, потым з сякерай, растлумачылі ў Следчым камітэце.

Меркаваная сякера на месцы здарэння, фота Арцёма Гарбацэвіча

Меркаваная сякера на месцы здарэння, фота Арцёма Гарбацэвіча

Міліцыя з месца здарэння паведаміла падрабязнасці трагедыі.

«Малады чалавек 1998 года нараджэння ў 17:28 прыйшоў у ГЦ «Еўропа». Ён быў добра апрануты, у яго быў чахол для гітары, у якой была сякера, а пры сабе бензапіла. Ён заведзенай бензапілой прычыніў цялесныя пашкоджанні дзяўчыне, яна памерла. Потым расшпіліў чахол, дастаў сякеру і пачаў пагражаць пакупнікам. Грамадзян было няшмат, тры-чатыры чалавекі.

У 17:34 паступіў першы званок у дзяжурную частку ГУУС,

у 17:35 прыбыў першы нарад…

У 17:38 нападнік быў затрыманы. Ён знаходзіцца ў дзяжурнай частцы РУУС».

Заява міліцыі (відэа)

Цела загінулай ляжыць на першым паверсе ГЦ «Еўропа», каля ўваходу ў кавярню. Яно бачнае з вуліцы толькі з аднаго ракурсу — на асветленым лапіку падлогі між сталамі.

Насуперак чуткам першых хвілін, паведамляе карэспандэнт НН, галава ахвяры не адрэзаная. На падлозе бачная кроў. Тэрыторыю вакол цела вывучаюць следчыя — некалькі чалавек у цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?