Загінулая сёння ўвечары ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» на вуліцы Сурганава ў Мінску — супрацоўніца адной з крамаў. Яна адлучылася з працоўнага месца, каб купіць калготкі. Такая інфармацыя прагучала ў праграме «Навіны» тэлеканала АНТ.

Па апошняй інфармацыі, мінчук 1998 года нараджэння, прыстойна апрануты, зайшоў у гандлёвы цэнтр з футаралам для гітары і бензапілой у 17.28. На яго ніхто не звярнуў увагі. Завёўшы бензаінструмент, ён накінуўся на дзяўчыну, прычыніўшы ёй цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла. Затым дастаў з футарала сякеру і пачаў пагражаць іншым. Траўмы атрымала яшчэ адна дзяўчына.

Сігнал у міліцыю паступіў у 17.34. На працягу двух хвілін на месцы былі супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС і патрульна-паставой службы міліцыі. Нападніка яны затрымалі з дапамогай ахоўнікаў гандлёвага цэнтра.

Матывы злачынства пакуль не вядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?