Пасажырскі састаў, які рухаўся з Манхэтэна на Лонг-Айленд, сутыкнуўся з рамонтным цягніком і сышоў з рэек.

АР

29 чалавек шпіталізаваныя з траўмамі, у тым ліку з пераломамі і страсеннем мозгу. Некалькім дзясяткам дапамога была аказаная на месцы. Пагрозы жыццям пацярпелых няма.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу каля 9-й вечара па мясцовым часе недалёка ад станцыі Нью-Гайд-парк у акрузе Насаў за 32 кіламетры на ўсход ад пункта адпраўлення. Састаў з 12 вагонаў перавозіў каля 600 чалавек.

Рух па лініі, адной з самых загружаных у рэгіёне, быў часова спынены.

У верасні адна пасажырка загінула і 108 чалавек атрымалі траўмы ў выніку наезду прыгараднага цягніка на чыгуначную платформу ў суседнім штаце Нью-Джэрсі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?