Гандлёвы цэнтр «Еўропа» ў Мінску сёння будзе працаваць па графіку, паведамілі ў цэнтры.

«Працуем, як і заўсёды, з 10.00», — праінфармавалі супрацоўнікі цэнтра.

Па іх словах, у цэнтры плануецца ўзмацніць меры бяспекі.

Як паведамлялася, 8 кастрычніка на наведвальнікаў ГЦ «Еўропа» здзейсніў напад малады чалавек, які пранёс у цэнтр у чахле ад гітары бензапілу і сякеру. Бензапілой ён нанёс траўмы жанчыне, 1973 года нараджэння, якая памерла на месцы здарэння. Затым зламыснік дастаў з чахла сякеру, з дапамогай якой траўмаваў яшчэ адну жанчыну, 1970 года нараджэння. Яна шпіталізаваная, ёй аказаная неабходная медыцынская дапамога. 17-гадовы падазраваны затрыманы, следчыя працягваюць вывучэнне абставінаў гэтага здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?