У Эфіопіі абвешчанае надзвычайнае становішча ў адказ на акцыі пратэсту, якія праводзяцца прадстаўнікамі дзвюх найбуйнейшых этнічных груп краіны.

Народнасці арома і амхара ўтвараюць больш за 60% насельніцтва Эфіопіі. Яны незадаволеныя тым, што кіруючая эліта ў краіне складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў народнасці тыграі, якія прадстаўляюць усяго каля 6% насельніцтва.

Пратэсты, якія праходзяць ужо некалькі месяцаў і выліваюцца ў беспарадкі, абвастрыліся на мінулым тыдні, пасля таго як у сутыкненнях паміж паліцыяй і пратэстоўцамі загінулі 55 чалавек, якія бралі ўдзел у нацыянальным свяце арома.

Праваабаронцы заяўляюць, што ў ходзе пратэстаў апошніх месяцаў загінулі сотні іх удзельнікаў, дзясяткі тысяч страцілі свабоду.

Абвяшчаючы па тэлебачанні надзвычайнае становішча, прэм'ер-міністр Эфіопіі Хайлемарыям Дэсалень заявіў: «Мы вышэй за ўсё ставім бяспеку нашых суграмадзян. Акрамя таго, мы хочам пакласці канец той шкодзе, якая наносіцца нашай інфраструктуры — урадавым будынкам, адукацыі і ахове здароўя».

Надзвычайнае становішча абвешчанае тэрмінам на паўгода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?