Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвясціў аб тым, што ядзерны рэактар у пустыні Негеў будзе перайменаваны ў гонар нябожчыка прэзідэнта краіны Шымона Перэса.

Такую заяву Нетаньяху зрабіў падчас паседжання кабінета міністраў.

Шымон Перэс адыграў вядучую ролю ў стварэнні сакрэтнага ядзернага цэнтра ў Дымоне ў канцы 1950-х гадоў, пабудаваўшы яго з дапамогай французаў.

У цяперашні час гэты аб'ект носіць назву Ядзернага даследчага цэнтра Негеў. Як заявіў Нетаньяху, было б правільна увекавечыць памяць аб удзеле Перэса ў стварэнні цэнтра, які гарантуе бяспеку краіны на пакаленні наперад.

Шымон Перэс, які двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра і адзін раз — прэзідэнта Ізраіля, памёр у верасні ва ўзросце 93 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?