84 гады з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924 — 2003) спаўняецца 19 чэрвеня.

Сёння кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН‑цэнтру разам са сваякамі і блізкімі Быкава традыцыйна ўскладуць кветкі да яго магілы на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

Акрамя таго, на радзіме народнага пісьменніка — у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці — пройдзе творчая акцыя з удзелам сваякоў Васіля Быкава і яго сяброў (у прыватнасці, будзе прысутнічаць народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін).

У праграме памятных мерапрыемстваў — выступ пісьменнікаў і мастакоў, наведванне Музея‑сядзібы В. Быкава, прэзентацыя дакументальнага фільма рэжысёра Уладзіміра Коласа «Галерэя Ады», канцэрт з удзелам беларускіх бардаў.

БелаПАН & Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0