Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі 61-й авіяцыйнай базы ў горадзе Баранавічы, апублікаваныя міжнароднай групай расследаванняў Bellingcat.

Са снежня 2013 года чатыры расійскія Су-27СМ стаялі ў сховішчах на пероне ў стане пастаяннай баявой гатоўнасці. Гэтыя шматмэтавыя знішчальнікі першапачаткова ўваходзілі ў склад баявых звёнаў, з якіх, у сваю чаргу, фармаваліся эскадрыллі перадавога базавання.

«На здымках, зробленых з мая па верасень, відаць, што знішчальнікі не вярнуліся на ранейшае месца. Мы праверылі іншыя дзейсныя і запасныя аэрадромы, але там самалётаў таксама не выявілася, з чаго можна зрабіць выснову, што іх не перакінулі на іншую базу ў межах краіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Bellingcat адзначае, што ніякай інфармацыі пра адкліканне знішчальнікаў у афіцыйных крыніцах не з'яўлялася.

«У лютым беларускі ўрад падпісаў дагавор з карпарацыяй «Іркут» на пастаўку новых Су-30 СМ. Падрабязнасці гэтай здзелкі не выдаюцца», — адзначаюць аўтары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0