Кампанія Samsung страціла 17 мільярдаў даляраў свайго рынкавага кошту пасля спынення вытворчасці і продажаў флагманскай мадэлі тэлефонаў Galaxy Note 7. Акцыі кампаніі патаннелі на восем працэнтаў — гэта самы вялікі абвал з часу эканамічнага крызісу 2008 года.

Samsung пачала продажы Galaxy Note 7 у жніўні 2016 года. Тэлефон каштаваў 882 даляры.

У пачатку верасня Samsung абвясціла пра адклiканне тэлефонаў з-за тэхнічных непаладак. Дэфект акумулятара прыводзіў да выбуху і ўзгарання прылады. Пасля праверкі Samsung паведаміла, што непаладкі ліквідаваны, і аднавіла продажы. Аднак неўзабаве пачалі паступаць паведамленні аб новых выпадках узгарання тэлефонаў.

11 кастрычніка Samsung папрасіла партнёраў спыніць продажы Galaxy Note 7, а карыстальнікам рэкамендавала адключыць тэлефоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?