Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'і прынцам Майклам Кенцкім абмеркаваў пашырэнне беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Тут і ніжэй фота: mfa.gov.by
Сустрэча адбылася ў час рабочага візіту прынца Кенцкага ў Беларусь.
«Бакі абмяняліся думкамі наконт перспектыў пашырэння беларуска-брытанскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах», — расказалі ў прэс-службе.