Прэзідэнт ЗША Барак Абама абрынуўся з крытыкай на Дональда Трампа, заклікаўшы уплывовых членаў Рэспубліканскай партыі афіцыйна адмовіць яму ў падтрымцы ў якасці іх кандыдата на прэзідэнцкую пасаду.

У ходзе перадвыбарчага мітынгу ў падтрымку Хілары Клінтан Абама заявіў, што немагчыма лаяць Трампа за яго непрыстойныя выказванні пра жанчын 11-гадовай даўніны і адначасова падтрымліваць яго як сённяшняга прэтэндэнта на самую важную пасаду ў свеце.

Па словах Абамы, кандыдат ад рэспубліканцаў не пасуе, каб прадстаўляць ЗША на міжнароднай арэне.

«Ні па сваім тэмпераменце, ні па ўзроўні сваёй падрыхтоўкі і ведаў, ні па жаданні атрымаць гэтыя веды, ні па сваёй сумленнасці ён не прыдатны для прэзідэнцтва», — сказаў Абама, звяртаючыся да шматтысячнага натоўпу, што сабраўся ў аўторак у штаце Паўночная Караліна на мітынгу ў падтрымку кандыдатуры экс-дзяржсакратара Хілары Клінтан.

Цяперашні прэзідэнт, ні разу не назваўшы рэспубліканскага кандыдата па імені, некалькі разоў паўтарыў, што той «не пасуе на пасаду галоўнакамандуючага краіны і, безумоўна, не пасуе на ролю кіраўніка найвялікшай дэмакратыі ў свеце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?