Расійскія маракі падымаюць з мора целы забітых тэрарыстамі сірыйскіх мірных грамадзян, піша агенцтва РІА Навіны.

У матэрыяле «Экіпажы караблёў ВМФ РФ дастаюць з мора каля Сірыі целы забітых жанчын і дзяцей» са спасылкай на неназванага члена экіпажа аднаго з расійскіх ваенных караблёў адзначаецца, што такія рэчы адбываюцца рэгулярна.

«У большасці гэта жанчыны і дзеці. Іх падымаюць на борт і дастаўляюць у Тартус для пахавання згодна з мусульманскімі традыцыямі», — цытуе агенцтва сваю крыніцу.

Фота Міністэрства абароны РФ з сайта ria.ru

Фота Міністэрства абароны РФ з сайта ria.ru

«Апошні раз карабель падняў з паверхні вады больш за 10 цел. Гэта было прыкладна ў 200 мілях на поўнач ад Тартуса. На целах не было слядоў кулявых раненняў, усе ахвяры былі забітыя халоднай зброяй», - працягвае расійскі вайсковец.

Рэжым прэзідэнта Сірыі Башара Асада вядзе вайну ў тым ліку і з ісламскімі радыкаламі, таму цалкам можна ўявіць сабе такое абыходжанне ісламістаў з мірным насельніцтвам.

Аднак праблема ў тым, што на любой сучаснай мапе сірыйскай грамадзянскай вайны паказана, што баевікі любога накірунку не маюць выхаду да мора ў Сірыі. А «200 міль на поўнач ад Тартуса» - гэта не мора, а горы, прычым далёка на тэрыторыі Турцыі.

Сітуацыя ў Сірыі на 10 кастрычніка 2016 года. Ружовае — зона пад кантролем Асада і ягоных хаўруснікаў.

Сітуацыя ў Сірыі на 10 кастрычніка 2016 года. Ружовае — зона пад кантролем Асада і ягоных хаўруснікаў.

Такім чынам, нявырашанымі застаюцца два пытанні: расійскія прапагандысты проста з галавы выдумалі чарговую гісторыю для дэманізацыі свайго ворага альбо целы дзяцей і жанчын сапраўды плаваюць у моры каля берага Сірыі?

А калі расійскія маракі целы забітых мірных жыхароў сапраўды ў моры знаходзяць, то хто іх забіў, улічваючы, што ўзбярэжжа цалкам кантралюецца войскамі Асада і Масквы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?