Уступіла ў сілу пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Аб устанаўленні разліковай нормы працоўнага часу на 2017 год. Дакумент быў апублікаваны 12 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Разліковую норму працоўнага часу Мінпрацы і сацабароны ўсталёўвае штогод у адпаведнасці з артыкулам 124 Працоўнага кодэкса. Гэтая норма прымяняецца наймальнікам для вызначэння колькасці работнікаў, працягласці працоўнага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, складання графікаў работы (зменнасці), а таксама ў мэтах кантролю за выкананнем нормаў працягласці працоўнага часу.

Нормы ўстанаўліваюцца для пяцідзённага працоўнага тыдня (выходныя — субота, нядзеля) і шасцідзённага (выходны — нядзеля) і не павінны перавышаць планку, усталяваную Мінпрацы.

Згодна з дакументам, у 2017-м годзе разліковая норма працоўнага часу аказалася ніжэй, чым у апошнія два гады, але вышэй, чым у 2013 і 2014 годзе.

Як мянялася разліковая норма працоўнага часу

год пяцідзёнка шасцідзёнка
2011 2037 2038
2012 2023 2024
2013 2008 2016
2014 2015 2017
2015 2032 2026
2016 2038 2024
2017 2019 2021
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?