Праваахоўнікі затрымалі 23-гадовага мінчука, які займаўся распаўсюджваннем асабліва небяспечнага псіхатропу. У сям'і маладога чалавека былі ўпэўненыя, што той па начах працуе звычайным грузчыкам.

Міліцыянты звярнулі ўвагу на хлопца, які хадзіў ад пад'езда да пад'езда і корпаўся ў зямлі. У ходзе асабістага дагляду ў яго канфіскавалі 10 грам асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва Aльфа-pvp. Пазней затрыманы паказаў, дзе пакінуў яшчэ 20 закладак.

Па месцы жыхарства ў фігуранта канфіскавалі яшчэ 65 грам парашкападобнага рэчыва, а таксама розныя прадметы для яго фасоўкі, грошы і калекцыю нажоў.

«Затрыманы растлумачыў, што уладкаваўся закладнікам у канцы ліпеня, працаваў на інтэрнэт-краму. Атрымліваў у пастаўшчыкоў па 100 грам псіхатропнага рэчыва, фасаваў і раскладваў дробнымі закладкамі. Пры гэтым сам наркотыкі не ўжываў», — распавяла прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Эвеліна Маркоўская.

Сваёй маці хлопец распавядаў, нібыта па начах працуе грузчыкам.

У дачыненні да мінчаніна распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Калі віна фігуранта будзе даказаная, яму пагражае суровае пакаранне — аж да пазбаўлення волі на 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?