На першым пленарным пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання 12 кастрычніка старшынёй верхняй палаты парламента на безальтэрнатыўнай аснове ў выніку тайнага галасавання абраны Міхаіл Мясніковіч.

За яго абранне члены верхняй палаты прагаласавалі аднагалосна, усе 57 бюлетэняў прызнаныя сапраўднымі.

Пасля зацвярджэння вынікаў галасавання Мясніковіч, які да гэтага знаходзіўся ў зале (пасяджэнне вяла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына), заняў месца старшыні Савета Рэспублікі. Ён запэўніў, што зробіць «усё для таго, каб праца Савета Рэспублікі была эфектыўнай, каб улічвалася меркаванне кожнага члена Савета Рэспублікі».

Такім чынам, кіраўнікі абедзвюх палат парламента шостага склікання засталіся ранейшымі. Напярэдадні, 11 кастрычніка, старшынёй Палаты прадстаўнікоў, таксама на безальтэрнатыўнай аснове, быў абраны Уладзімір Андрэйчанка, які ўзначальваў ніжнюю палату папярэдняга склікання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0