У Брэсце на пешаходным пераходзе «Таётай» збіты пяцігадовы хлопчык.

Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 12-кастрычніка каля 7.25 на скрыжаванні вуліц Чырванасцяжная і Падгародская.

50-гадовы брэстаўчанін, які кіраваў аўтамабілем, здзяйсняючы манеўр левага павароту, наехаў на хлопчыка, які пераходзіў праезную частку з мамай па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Хлопчык атрымаў удары і пасля аказання ў бальніцы медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Аўтамабілісту пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы тэрмінам да двух гадоў за парушэнне правілаў праезду пешаходнага пераходу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру