На прэмію «Оскар» сёлета вылучаная рэкордная колькасць фільмаў на замежнай мове, перадае Variety. Па паведамленнях выдання, на атрыманне прэстыжнай кінапрэміі вылучана 85 карцін, што на 2 карціны перавышае колькасць заявак у 2014 годзе.

Адзначаецца, што сёлета за прыз ўпершыню пазмагаецца Емен (фільм Хадзіджы аль-Салямі «Я Наджум, мне 10 і я разведзеная»).

Кароткі спіс з 10 карцін Амерыканскай кінаакадэміяй будзе абвешчаны ў канцы снежня. Намінанты будуць абвешчаныя 24 студзеня, а сама цырымонія ўручэння «Оскара» адбудзецца 26 лютага 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0