Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка старшыні Мінскага райвыканкама, які курыраваў сельскую гаспадарку і харчаванне рэгіёну.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, дзеянні службовай асобы, якая адказвала ў раёне за арганізацыю работы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, кваліфікаваныя следствам па ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў).

Паводле дадзеных следства, з сакавіка па лістапад 2015 года кіраўнік, жадаючы пазбегнуць матэрыяльных затрат пры будаўніцтве двух жылых дамоў на зямельных участках, аформленых на блізкіх сваякоў, сістэматычна на бязвыплатнай аснове выкарыстоўваў будаўнічую тэхніку, матэрыялы, а таксама работнікаў курыруемых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Мінскага раёна.

«Следствам сабраныя доказы па 10 эпізодах злачыннай дзейнасці, у выніку якіх службовая асоба нанесла істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам, які выявіўся ў падрыве прэстыжу і аўтарытэту органаў дзяржаўнай улады, а таксама прычыненні маёмаснай шкоды прадпрыемствам», — сказала Таццяна Беланог.

На перыяд расследавання абвінавачаны быў адхілены ад пасады. У сувязі з поўным пакрыццём маёмаснай шкоды, нанесенай злачынствам, у дачыненні да яго ужыты заклад.

Пры вытворчасці па крымінальнай справе вылучаныя матэрыялы для прыцягнення да адказнасці службовых асоб, якія аказалі садзейнічанне ў здзяйсненні злачынных дзеянняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру