У Сонечнай сістэме адкрылі новую карлікавую планету — 2014 UZ224. Такое адкрыццё зрабілі навукоўцы з Мічыганскага ўніверсітэта, перадае The Washington Post.

Caltech/R. Hurt (IPAC)

Карлікавая планета знаходзіцца ў аддаленым рэгіёне Сонечнай сістэмы. Адзначаецца, што нябеснае цела рухаецца па моцна выцягнутай арбіце на адлегласці 38-180 астранамічных адзінак ад Сонца. Пры гэтым поўны абарот вакол Сонца планета здзяйсняе за 1136 гадоў. А у дыяметры яна дасягае 420—1180 кіламетраў.

Нябеснае цела ўпершыню заўважылі 19 жніўня 2014 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру