Пра гэта піша Заўтра тваёй краіны.

Паводле інтэрнэт-выданьня, новаўвядзеньні, якія закрануюць інтарэсы ўладальнікаў ровараў, мапедаў і квадрацыклаў, павінны быць распрацаваныя і ўнесеныя на разгляд Пастаяннай камісіі на гарантаваньні бясьпекі дарожнага руху пры Савеце міністраў да 30 чэрвеня.

У прыватнасьці, Міністэрства ўнутраных спраў разам з Міністэрствам транспарту і Міністэрствам адукацыі абавязаныя разгледзець магчымасьць рэгістрацыі гэтых сродкаў перасоўваньня.

Zautra.by зазначае, што ідэя рэгістраваць ровары досыць сумнеўная, улічваючы, што іх колькасьць у краіне можа сягаць пад некалькі мільёнаў: ад дзіцячых да дарослых. Таму можа ўявіць сабе даўжэзныя чэргі ў ДАІ. А што рабіць вясковым бабуляі і дзядулям, якім давядзецца ехаць за некалькі дзясяткаў кілямэтраў у райцэнтар па дзяржнумар? Зь іншага боку, гэта някепскі сродак папаўненьня бюджэту, бо, каб атрымаць дзяржнумар, давядзецца плаціць грошы.

Таксама чыноўнікі разглядаюць магчымасьць выкарыстаньня раварыстамі шлемаў. Калі гэтая норма стане абавязковай, то шматмільённай арміі раварыстаў трэба будзе яшчэ выкласьці грошы на гэты элемэнт экіпіроўкі

Да 30 чэрвеня засталося ня так шмат часу. Набярэмся цярпеньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?